Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова на фоне пагроз з Расеі пачынае сэрыю вайсковых вучэньняў з прыцягненьнем рэзэрвістаў


Міністар замежных спраў Малдовы Міхай Папшой заявіў, што краіна сутыкаецца з шматлікімі пагрозамі з боку Расеі на шляху да сяброўства ў Эўразьвязе
Міністар замежных спраў Малдовы Міхай Папшой заявіў, што краіна сутыкаецца з шматлікімі пагрозамі з боку Расеі на шляху да сяброўства ў Эўразьвязе

Кожны раз вучэньні, мэта якіх — праверка навыкаў рэзэрвістаў па выкарыстаньні тэхнікі і зброі, будуць доўжыцца пяць дзён.

Міністэрства абароны Малдовы абвясьціла аб правядзеньні вайсковых вучэньняў з удзелам рэзэрвістаў.

Як паведаміла малдоўскае выданьне newsmaker.md, вучэньні адбудуцца ў красавіку, траўні, чэрвені і верасьні.

Кожны раз вучэньні, мэта якіх — праверка навыкаў рэзэрвістаў па выкарыстаньні тэхнікі і зброі, будуць доўжыцца пяць дзён.

«Вучэньні адбываюцца згодна з Законам аб рэзэрве Ўзброеных сіл і плянам падрыхтоўкі Нацыянальнай арміі на 2024 год», — падкрэсьлілі ў Міністэрстве абароны Малдовы.

Вучэньні праходзяць на тле заяў пра намер Расеі дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове

Міністар замежных спраў Малдовы Міхай Папшой заявіў, што краіна сутыкаецца з шматлікімі пагрозамі з боку Расеі на шляху да сяброўства ў Эўразьвязе.

«Расейцы вучацца і адаптуюцца, і яны спрабуюць выкарыстаць дэмакратычны працэс супраць нас... каб зрынуць дэмакратычны ўрад у Малдове», — сказаў Міхай Папшой у інтэрвію агенцтву AP.

Паводле яго, Крэмль зьбіраецца інвэставаць «шмат энэргіі і фінансавых рэсурсаў» праз сваіх марыянэтак, каб дасягнуць сваёй мэты.

Міхай Папшой дадаў, што з гэтага пункту гледжаньня апошнія два гады былі найбольш складаныя. Застаецца напружанай сытуацыя з Прыднястроўем.

У той жа час, паводле яго, Малдова істотна прасунулася ў энэргетычнай бясьпецы і ўзмацненьні сваёй абароназдольнасьці.

Шостага сакавіка кіраўнік Службы бясьпекі і выведкі Малдовы Аляксандру Мусьцяцэ папярэдзіў, што Расея зьбіраецца ўмешвацца ў выбары і сабатаваць працэс уступленьня Малдовы ў Эўразьвяз.

На канец гэтага году ў Малдове прызначаныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары, дзейная прэзыдэнтка Мая Санду плянуе балятавацца на другі тэрмін. Яе партыя PAS набрала больш за 40 працэнтаў галасоў на мясцовых выбарах і ідзе паперадзе іншых на парлямэнцкіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG