Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога палітвязьня Андрэя Кудзіка ня вызвалілі пасьля арышту — яго затрымалі ў крымінальнай справе


Андрэй Кудзік. Архіўнае фота
Андрэй Кудзік. Архіўнае фота

Актывіста зь Вялейкі Андрэя Кудзіка абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады», паведамляюць праваабаронцы.

Андрэя Кудзіка днямі мусілі вызваліць пасьля адміністрацыйнага арышту. Аднак яго зноў затрымалі — гэтым разам у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»). З увагі на гэта мужчына зноў уключаны ў сьпіс палітычных зьняволеных Беларусі.

Кудзіка ня раз перасьледавалі за пікетаваньне і выказваньне грамадзянскай пазыцыі ў 2020 і 2021 гадах: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.

У лютым 2022 году Андрэю прысудзілі 2 гады калёніі паводле «народнага» артыкула 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся даваць паказаньні.

18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку Андрэю Кудзіку прысудзілі 15 дзён арышту за віншаваньне Ўкраіны з Днём Незалежнасьці ў TikTok.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG