Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская рэжысэрка і зьбіральніца фальклёру Вольга Дземка 4 гады змагаецца зь цяжкай хваробай. Ёй патрэбная дапамога


Вольга Дземка, архіўнае фота
Вольга Дземка, архіўнае фота

Беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Вольга Дземка — вось ужо некалькі год змагаецца зь цяжкай хваробай. У мянчанкі, якая цяпер жыве ў ЗША, дыягнаставалі рэдкае аўтаімуннае захворваньне, якое атакуе і разбурае бялок, што ўтрымлівае клеткі скуры, піша Reform.by.

Пра гісторыю Вольгі раней пісалі мэдыя. Паміж сэансамі жорсткай хіміятэрапіі за апошнія два гады Вольга пасьпела стварыць каталёг «Беларусі строй» і вялікі альбом «Традыцыйныя строі Беларусі», паўдзельнічаць у Metropolitan Fashion Week у Сіэтле з паказамі аўтэнтычных украінскіх касьцюмаў калекцыі VOLYA. Аднак хвароба не сыходзіць.

Вольга напісала ў сваіх сацсетках, што, на жаль, сэансы хіміятэрапіі не даюць чаканай рэмісіі.

«Зь цягам часу паступова становіцца горш. Усё больш часу сыходзіць на тое, каб аднавіцца пасьля хіміятэрапіі — два тыдні з кожнага месяца можна проста выкрасьліць, але, звычайна, больш, бо вылазяць нейкія ўскладненьні, якіх ніхто не чакаў», — прызналася рэжысэрка.

Вольга Дземка канстатуе, што хоча трапіць на экспэрымэнтальную тэрапію, бо больш мэтадаў у яе не засталося. Адным з асноўных пабочных эфэктаў працяглай імунасупрэсіўнай тэрапіі зьяўляецца страта касьцяной тканіны і цяжкія інфэкцыі. За апошні год Воле давялося перанесьці дзьве тэрміновыя стаматалягічныя апэрацыі. Тэрапія ня толькі цяжкая, але і дарагая.

На шчасьце, страхоўка пакрывае значную частку выдаткаў, але каля 10 тысяч даляраў на хіміятэрапію і лекі Вользе трэба аплаціць з уласнай кішэні. Выдаткі на экстраныя стаматалягічныя апэрацыі склалі каля 12 тысяч даляраў.

«Раней, я б набрала праектаў, не паспала б пару месяцаў, паднапружылася і паспрабавала б усё пакрыць сама. Але зараз я ўжо ледзь спраўляюся са сваёй асноўнай працай», — піша Вольза Дземка.

Каб дапамагчы Вользе Дземка справіцца з гэтымі выдаткамі, аб’явілі дабрачынны збор.

Вольга Дземка — складальніца вялікай калекцыі беларускіх нацыянальных строяў, якую зьбірала на працягу 10 гадоў, купляючы элемэнты адзеньня ў розных людзей. Яна зьняла дакумэнтальную стужку «Песьні старой Эўропы» пра беларускія народныя песьні — у фільм яна ўкладала, у тым ліку, уласныя сродкі. Альбом «Традыцыйныя народныя строі», створаны Вольгай, — гэта яшчэ адзін крок на шляху да музэя беларускай традыцыйнай культуры, які дзяўчына марыць адкрыць у Сіэтле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG