Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму актору Міхаілу Яфрэмаву ўхвалілі ўмоўна-датэрміновае вызваленьне


Міхаіл Яфрэмаў
Міхаіл Яфрэмаў

Актор Міхаіл Яфрэмаў, які адбывае тэрмін зьняволеньня ў калёніі за дарожна-транспартнае здарэньне, якое прывяло да сьмерці, можа быць вызвалены ўмоўна-датэрмінова.

Пра гэта паведаміў агенцтву ТАСС старшыня Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы Георгій Волкаў. Паводле яго, хадайніцтва Яфрэмава пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне было ўхваленае адміністрацыяй калёніі ў Белгарадзкай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне.

Канчатковае рашэньне пра датэрміновае вызваленьне Яфрэмава павінен будзе вынесьці суд, яго дата пакуль невядомая.

8 чэрвеня 2020 году Міхаіл Яфрэмаў трапіў у аварыю ў Маскве. Яго аўтамабіль урэзаўся ў фургон, кіроўца фургона памёр у бальніцы ад атрыманых траўм. Як паказала экспэртыза, актор сеў за руль п’яным.

У верасьні 2020 году суд прыгаварыў Яфрэмава да васьмі гадоў калёніі. Пазьней гэты тэрмін быў скарочаны да сямі з паловай гадоў, бо актор кампэнсаваў маральную шкоду сваякам загінулага.

Справа выклікала вялікі грамадзкі рэзананс у Расеі. Яфрэмаў прызнаў сваю віну і раскаяўся.

Міхаіл Яфрэмаў — заслужаны артыст Расеі, вядомы ролямі ў дзясятках фільмаў і на тэатральнай сцэне. Ён таксама ўдзельнічаў у праектах «Гражданин поэт» і «Господин хороший», у якіх чытаў вершы Дзьмітрыя Быкава з сатырычным зьместам, часта крытычныя ў адносінах да расейскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG