Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падарвалі чыгуначную апору. Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што рух цягнікоў доўгі час будзе немагчымы


Цягнік Расейскай чыгункі. Ілюстрацыйнае фота
Цягнік Расейскай чыгункі. Ілюстрацыйнае фота

У Чапаеўску Самарскай вобласьці працуе завод прамысловых выбуховых рэчываў — адзін з асноўных вытворцаў у Расеі і СНД.

У Расеі на чыгуначным мосьце побач з горадам Чапаеўскам у Самарскай вобласьці адбыўся выбух, у выніку якога пацярпела адна з апораў мосту. Як паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва РБК, рух цягнікоў спынены.

Расейскія СМІ з спасылкай на сілавыя органы паведамілі, што прычынай інцыдэнту стала дэтанацыя выбуховай прылады. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі мэталяканструкцыі і агароджа, а апора засталася непашкоджанай.

У Чапаеўску працуе завод прамысловых выбуховых рэчываў — адзін з асноўных вытворцаў у Расеі і СНД. Летась на заводзе было два інцыдэнты, у выніку якіх загінулі некалькі супрацоўнікаў заводу.

Ва Ўкраіне пракамэнтавалі здарэньне на расейскай чыгунцы

У вайсковай выведцы Ўкраіны заявілі, што ў выніку пашкоджаньня чыгуначнага мосту яго выкарыстаньне «працяглы час будзе немагчымае».

«Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны пацьвярджае факт вываду з строю чыгуначнага мосту праз раку Чапаеўку ў Самарскай вобласьці Расеі. Гэтую чыгунку дзяржава-агрэсарка выкарыстоўвала для транспартаваньня вайсковых грузаў, у прыватнасьці інжынэрных боепрыпасаў, якія вырабляліся на заводзе „Палімер“ у горадзе Чапаеўск Самарскай вобласьці», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ўкраінскай выведкі.

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны спачатку на беларускай, а пазьней і на расейскай тэрыторыі пачалі фіксаваць падрывы чыгуначнай інфраструктуры з мэтаю спыніць або запаволіць чыгуначныя перавозкі вайсковых сілаў і ўзбраеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG