Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адбыўся выбух на электрападстанцыі, якая сілкуе абаронныя заводы


Пажар на нафтабазе каля Крымскага моста ў вёсцы Волна, Таманскі паўвостраў, Краснадарскі край (Кубань), Расея, 3 траўня 2023 г., ілюстрацыйнае фота
Пажар на нафтабазе каля Крымскага моста ў вёсцы Волна, Таманскі паўвостраў, Краснадарскі край (Кубань), Расея, 3 траўня 2023 г., ілюстрацыйнае фота

Па дадзеных Mash, будынак, дзе адбыўся выбух, забясьпечвае энэргіяй тры абаронныя прадпрыемствы:

  • Машынабудаўнічы завод імя Калініна;
  • Турбаматорны завод;
  • «Уралмаш».

Гэтыя прадпрыемствы працуюць у галіне мэталюргіі, цэмэнтнай прамысловасьці і пад’ёмна-транспартнага абсталяваньня для горназдабыўных комплексаў.

Паводле інфармацыі Mash, быццам бы «спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне», аднак, паводле афіцыйнай вэрсіі, выбух быў зьвязаны з «непаладкамі на Калінінскай падстанцыі».

Верагодна, «дэтанацыя адбылася па таймэры», пішуць СМІ. Інфармацыя аб пацярпелых у выніку выбуху пакуль не паступала. Расейскія ўлады гэтую падзею пакуль не камэнтавалі. Радыё Свабода не можа праверыць гэтую інфармацыю з незалежных крыніц.

У той жа час, прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня разьведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, камэнтуючы выбух у Екацярынбурзе, адзначыў, што «гэта адказнасьць расейскіх уладаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG