Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек


Будоўля ў Менску, архіўнае фота
Будоўля ў Менску, архіўнае фота

За 10 гадоў скарачэньне склала амаль паўмільёна чалавек.

Белстат паведаміў, што ў эканоміцы Беларусі ў студзені 2024 году было занята 4,129 мільёна чалавек. Зьніжэньне гэтай лічбы адбываецца кожны месяц — у сьнежні 2023-га ў эканоміцы было занята 4,140 млн чалавек.
У 2022 годзе занятых было 4,214 млн, у 2021-м — 4,3 млн, у 2020-м — 4,315 млн чалавек.

Яшчэ 10 гадоў таму занятых у Беларусі было 4,6 млн чалавек. Такім чынам, за 10 гадоў колькасьць занятых зьнізілася амаль на 500 тысяч чалавек. Такі вынік з улікам павелічэньня ў Беларусі пэнсійнага ўзросту, бяз гэтага колькасьць працоўгых была б яшчэ меншай.

Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што існуе некалькі прычын для гэтага. Адна зь іх — адмоўная дэмаграфія — з 1994 году насельніцтва Беларусі, акрамя пэрыяду 2014−2016 гадоў, скарачаецца. Значна скарацілася насельніцтва пасьля эпідэміі каранавірусу.

Таксама, асабліва пасьля 2020 году, адбываецца працоўная міграцыя.
У Беларусі існуе пэўны парадокс: з аднаго боку, людзі ня могуць знайсьці працу, а з другога — працадаўцы ня могуць знайсьці работнікаў. Гэта адбываецца таму, што працоўная сіла ў Беларусі высокакваліфікаваная, а працоўных месцаў, адпаведных іхнай кваліфікацыі, не ствараецца. Таму моладзь выяжджае за мяжу, да таго ж там плацяць зусім іншыя, чым у Беларусі, заробкі.

Падзеі 2020 году, масавыя арышты і вайна ва Ўкраіне з саўдзелам беларускіх уладаў, міжнародная ізаляцыя Беларусі толькі павялічылі хвалю ад’ездаў.

Аналітыкі плятформы iPicodi.com паведамляюць, што за 2023 год у Польшчу пераехала 60 тысяч беларусаў, а за пяць гадоў — 310 тысяч. Гэтыя зьвесткі атрымалі на аснове аналізу асабістых дадзеных — імёнаў і прозьвішчаў, бо афіцыйныя дадзеныя не ўлічваюць тых, хто пасьпеў атрымаць грамадзянства Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG