Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што апазыцыя нібыта рыхтуе дзяржаўны пераварот у Беларусі ў 2025 годзе


Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з кіроўным складам органаў дзяржаўнай бясьпекі, 20 лютага 2024
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з кіроўным складам органаў дзяржаўнай бясьпекі, 20 лютага 2024

Аляксандар Лукашэнка назваў задачай Міністэрства абароны на наступны год якаснае пераўтварэньне арміі і ўдасканаленьне сыстэмы абароны.

«Апазыцыя за мяжой будзе выкарыстоўваць бягучую выбарчую кампанію ў якасьці рэпэтыцыі і пачатковага этапу для падрыхтоўкі да дзяржперавароту ў ходзе маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў у 2025 годзе», — заявіў 20 лютага Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіроўным складам дзяржаўных органаў сыстэмы бясьпекі ў Менску.

Паводле яго, гэта асноўны з трох сцэнарыяў, якія эмігранты і іх замежныя куратары ад спэцслужбаў нібыта прапрацоўваюць на гэты пэрыяд, цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка заявіў, што самы жаданы сцэнар — гэта нібыта «арганізацыя дзяржаўнага перавароту або гвалтоўны захоп улады непасрэдна ў пэрыяд правядзеньня электаральных кампаній», які расцэньваецца «як малаверагодны».

Рэальных перадумоў «для разгойдваньня сытуацыі па аналёгіі з 2020 годам яны пакуль ня бачаць», — сказаў Лукашэнка. Яшчэ адзін сцэнар — «гульня на пэрспэктыву» з шырокім задзейнічаньнем інструмэнтаў мяккай сілы на выпадак правалу першых двух варыянтаў разьвіцьця падзей.

«Па сутнасьці, гэтая гульня не спынялася, колькі існуе сувэрэнная Беларусь», — дадаў ён.

Таксама Лукашэнка абвінаваціў польскую і амэрыканскую выведкі ў тым, што яны нібыта «рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць грамадзянскага насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расею і Беларусь».

Ніякіх доказаў сваім словам Лукашэнка не прывёў.

У 2020 годзе ў Беларусі пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта прайшлі шматмесячныя масавыя акцыі пратэсту, якія былі жорска разагнаныя, дзясяткі тысяч беларусаў патрапілі пад перасьлед, арышты, суды і катаваньні, былі загінулыя. Лідэры апазыцыі апынуліся ў турмах і на эміграцыі. Рэпрэсіі не сканчаюцца і ў 2024 годзе. Улады закрылі апазыцыйныя партыі, многія грамадзкія арганізацыі, незалежныя прафсаюзы.

Лукашэнка таксама назваў задачай Міністэрства абароны на наступны год якаснае пераўтварэньне арміі і ўдасканаленьне сыстэмы абароны.

«Мы павінны ўдзяліць прыярытэтную ўвагу баявой падрыхтоўцы вайсковых частак і падразьдзяленьняў. Тым больш што ва Ўзброеных сілах 2024-ы зьяўляецца Годам палявой вывучкі. Як прэзыдэнт я гляджу на працу сілавога блёку комплексна і дастаткова крытычна. І нават прыдзірліва. Час такі. Кожная памылка можа вельмі дорага нам абысьціся. Цана — мір і бясьпека людзей», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG