Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
У прыватнасьці, дакумэнтам пашырана кола юрыдычных асоб, якія маюць права з дапамогай міжбанкаўскай сыстэмы ідэнтыфікацыі ажыцьцяўляць дыстанцыйную ідэнтыфікацыю кліентаў і належную праверку іх зьвестак.
Дзеля павышэньня бясьпекі і якасьці паслуг дэталізуюцца патрабаваньні да правядзеньня такое ідэнтыфікацыі, у тым ліку пры выкарыстаньні біямэтрычных пэрсанальных зьвестак.
Згаданыя захады ствараюць умовы для далейшага пашырэньня спэктру дыстанцыйных фінансавых паслуг і павышэньня іх зручнасьці для карыстальнікаў, адзначаюць улады.
Напрыклад, з дапамогай адной мабільнай праграмы можна будзе карыстацца рахункамі або банкаўскімі плацежнымі карткамі розных банкаў, не праходзячы працэдуру аўтэнтыфікацыі для кожнага зь іх. Таксама больш зручным і хуткім стане атрыманьне банкаўскага крэдыту на набыцьцё тавараў у арганізацыях гандлю.
Акрамя таго, значна пашырацца магчымасьці выкарыстаньня ID-картак. Іх уладальнікі змогуць дыстанцыйна атрымліваць фінансавыя паслугі ў любой фінансавай арганізацыі без наведваньня банку або пастаўшчыка плацежных паслуг, аплачваць любыя адміністрацыйныя працэдуры і ажыцьцяўляць іншыя плацяжы, якія патрабуюць праверкі зьвестак.