З 1 студзеня ўведзена некалькі зьмен у працэс праверкі даходаў і расходаў насельніцтва. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.
1 студзеня ў Беларусі перагледзелі спосабы, якімі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі могуць запытваць тлумачэньні ў грамадзян Беларусі, адкуль у іх зьявіліся «лішнія» грошы — высьвятляць крыніцу даходаў.
Пералічаюцца і выпадкі, калі гэта можа здарыцца. Увагу можна прыцягнуць, напрыклад, пакупка кватэры ці машыны.
«Так, такое апавяшчэньне ажыцьцяўляецца ў першую чаргу адным з наступных спосабаў: з дапамогай накіраваньня апавяшчэньня ў асабісты кабінэт плацельшчыка, СМС-паведамленьні на абанэнцкі нумар апэратара сотавай сувязі, тэлефанаграмы. Толькі пры адсутнасьці магчымасьці апавяшчэньня фiзычнай асобы вышэйпералічанымі спосабамі апавяшчэньне вырабляецца пры дапамозе іншых сродкаў сувязі: тэлеграма, паведамленьне электроннай пошты ці іншае», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства падаткаў і збораў.
Яшчэ адна зьмена, як піша «Зеркало», тычыцца сытуацый, калі чалавек, даходамі і выдаткамі якога зацікавіліся падаткавікі, не атрымаў ад іх апавяшчэньня з просьбай патлумачыць, адкуль узяліся «лішнія» грошы. У 2023 годзе яны давалі 30 дзён на адказ, пазьней камэнтары не прымаліся, а падаходны падатак налічваўся на суму перавышэньня.
Гэтае патрабаваньне дзейнічала нават для тых сытуацый, калі чалавек не атрымаў ліст і ня ведаў, што трэба даць справаздачу. Зь 1 студзеня ўвялі зьмену, паводле якой чалавек, які фактычна не атрымаў ліста ад падатковай інспэкцыі з патрабаваньнем патлумачыць крыніцу «лішніх» сродкаў, зможа даваць адказ і пасьля 30-дзённага тэрміну.
Але карыстацца такой магчымасьцю можна пры пэўных умовах. Першае: каб у падатковай была інфармацыя, што чалавек фактычна не атрымаў яе ліст. Другое: напісаць заяву падаткавікам аб неатрыманьні іх паведамленьня.
На праверкі, якія падаткавікі пачалі да 1 студзеня 2024 году, гэтыя зьмены не распаўсюджваюцца.
- Таксама ў 2024 годзе чыноўнікі паднялі столь, пры перавышэньні якой запытваюць справаздачу, адкуль «лішнія» сродкі.