У Гомельскім абласным судзе пачынаецца суд над 47-гадовым галоўным інжынэрам ААТ «Мілкавіта» Аляксандрам Стругальскім, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Стругальскага абвінавачваюць у фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.
Аляксандра затрымліваў ГУБАЗіК 4 кастрычніка 2022 году. Яму пагражае да 5 год зьняволеньня.
З таго часу цягнулася сьледзтва. Згодна з праўладнымі тэлеграм-каналамі, дзе апублікавалі відэа з падсудным, Стругальскі нібыта «спрабаваў сарваць правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol».
Вядома, што справу Стругальскага разглядае судзьдзя Сяргей Багінскі.