«Падчас заняткаў акцэнт будзе зроблены на досьвед, набыты Ўзброенымі сіламі Расеі падчас вядзеньня спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — паведаміла беларускае абароннае ведамства.
Да якіх родаў войскаў або падраздзяленьняў УС адносяцца адпраўленыя на навучаньне вайскоўцы, у афіцыйным паведамленьні не гаворыцца.
Адзначаецца, што пасьля завяршэньня навучаньня беларускія вайскоўцы ў якасьці інструктараў у найбольш складаных прадметах баявой падрыхтоўкі будуць перадаваць атрыманыя веды падразьдзяленьням Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
У афіцыйным паведамленьні не ўдакладняецца, да якіх родаў войскаў і падразьдзяленьняў Узброеных сіл Беларусі адносяцца вайскоўцы, накіраваныя на зборы.
Пры гэтым беларускія вайскоўцы ня ўдзельнічаюць у поўнамаштабным расейскім уварваньні ва Ўкраіну.