Міністры замежных спраў Літвы і Польшчы Габрыелюс Ландсбергіс і Радослаў Сікорскі на сваёй першай сустрэчы абмеркавалі зьмяненьне сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў Эўропе, абароннае супрацоўніцтва ў рэгіёне, падтрымку Ўкраіны і ўзмацненьне санкцый супраць Расеі і Беларусі.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС Літвы, абедзьве краіны будуць праводзіць доўгатэрміновую палітыку стрымліваньня Расеі, выкарыстоўваючы інструмэнты NATO для ўзмацненьня стрымліваньня нападаў на тэрыторыю краін альянсу.
«З другога боку, вельмі важныя і гнуткія фарматы рэгіянальнай абароны. Мы працягнем разьвіваць абароннае супрацоўніцтва з Польшчай, урэшце, Сувальскі вузел зьяўляецца відавочнай зонай супольнай адказнасьці», — заявіў сказаў Габрыелюс Ландсбергіс.