Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прыбыла зь візытам у Фінлядыю, правяла перамовы з прэм’ер-міністрам


Сьвятлана Ціханоўская і Анты-Пэтэры Орпа. Хэльсынкі, 11 студзеня 2023
Сьвятлана Ціханоўская і Анты-Пэтэры Орпа. Хэльсынкі, 11 студзеня 2023

У Фінляндыі пройдзе канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: дэмакратычная будучыня для Беларусі».

Паездка беларускай дэлегацыі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай будзе доўжыцца па 12 студзеня.

Раніцай 11 студзеня ў Хэльсынкі прайшла сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Фінляндыі Анты-Пэтэры Орпа.

Перамовы прадстаўнікоў Офісу Ціханоўскай з прадстаўнікамі фінскага ўраду
Перамовы прадстаўнікоў Офісу Ціханоўскай з прадстаўнікамі фінскага ўраду

У Фінляндыі ў прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі — удзел у канфэрэнцыі «Хэльсынскі дыялёг: дэмакратычная будучыня для Беларусі» і перамовы з іншымі афіцыйнымі асобамі.

Хэльсынскі дыялёг, лягатып
Хэльсынскі дыялёг, лягатып

Канфэрэнцыю арганізоўвае фінскі парлямэнт супольна з Радай Эўропы. Падчас канфэрэнцыі абмяркуюць пытаньне падтрымкі і ўзмацненьня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, пагрозу незалежнасьці, абмяркуюць стратэгію міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні Беларусі, а таксама дэмакратычных сілаў, выбары ў Каардынацыйную раду і сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі і іх вызваленьне.

Таксама ў праграме сустрэчы зь міністаркай замежных спраў Элінай Валтанэн, сьпікерам парлямэнту Фінляндыі Юсі Хала-аха.

Візыт будзе доўжыцца да 12 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG