Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы правёў перамовы зь Ціханоўскай і прыняў беларусаў у сваёй рэзыдэнцыі ў Бэльвэдэры


Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда
Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда

Анджэй Дуда выказаў поўную падтрымку беларускаму народу ў барацьбе за свабоду.

Анджэй Дуда сказаў, што Польшча падтрымлівала і падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць і мэдыя. І сам ён на кожнай міжнароднай сустрэчы падкрэсьлівае важную ролю Беларусі ў бясьпецы ўсёй Эўропы, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

На сустрэчы з прэзыдэнтам Дудам Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала сытуацыю ўнутры краіны і вайну ва Ўкраіне. Яна прапанавала зрабіць усё магчымае, каб Беларусь «ня стала суцяшальным прызам для Пуціна».

Таксама палітыкі абмеркавалі сумесныя дзеяньні ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН.

Ціханоўская расказала пра сытуацыю з палітвязьнямі, у тым ліку з Анджэем Пачобутам, якога трымаюць у рэжыме «інкамунікада». Яна заклікала працягваць ціск на рэжым з мэтай вызваленьня палітвязьняў, а таксама падтрымаць мэханізмы прыцягненьня рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці за рэпрэсіі ў дачыненьні беларусаў, а таксама за злачынствы супраць Украіны, у тым ліку за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.

Палітыкі абмеркавалі таксама магчымыя мерапрыемствы на працягу году ў рамках «Люблінскага трыкутніку», куды ўваходзяць Польшча, Літва і Ўкраіна. Ціханоўская папрасіла, каб Беларусь таксама ўключылі ў гэты фармат.

У канцы сустрэчы Ціханоўская ўручыла прэзыдэнту Польшчы Крыж Добрасуседзтва. Узнагарода ўручаецца палітыкам і высокім службовым асобам за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду.

Сьвятлана Ціханоўская ўручае Анджэю Дуду Крыж Добрасуседзтва
Сьвятлана Ціханоўская ўручае Анджэю Дуду Крыж Добрасуседзтва

Акрамя Анджэя Дуды, Крыж Добрасуседзтва атрымалі прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсола, міністар замежных спраў Швэцыі Тубіяс Більстрам, міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі і іншыя.

Пасьля перамоў Дуда і Ціханоўская накіраваліся ў залю для прыёмаў, дзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці. Больш за 150 чалавек грамадзкіх актывістаў, экспэртаў, журналістаў узялі ўдзел у гэтай сустрэчы.

Сустрэча прадстаўнікоў Беларусі з польскім прэзыдэнтам у Бэльвэдэры
Сустрэча прадстаўнікоў Беларусі з польскім прэзыдэнтам у Бэльвэдэры

Каляднікі пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава прасьпявалі беларускія песьні.

Беларускія каляднікі ў гасьцях у Анджэя Дуды
Беларускія каляднікі ў гасьцях у Анджэя Дуды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG