Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі Іванец паведаміў, што ў Беларусі працуюць шэсьць прыватных школаў


У прыватнай школе «Апэльсін» у Віцебску, архіўнае фота, 2020 год
У прыватнай школе «Апэльсін» у Віцебску, архіўнае фота, 2020 год

Цяпер у Беларусі функцыянуюць шэсьць прыватных адукацыйных устаноў, заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.

Установы адукацыі прыватнай формы ўласнасьці павінны ў Беларусі праходзіць ліцэнзаваньне, аднак атрымаць спэцыяльныя дазволы ўдаецца далёка ня ўсім.

Іванец нагадаў, што ў 2022 годзе ў закон «Аб ліцэнзаваньні» ўнесьлі папраўкі, якія вызначылі парадак атрыманьня ліцэнзій на адукацыйную дзейнасць установамі адукацыі.

«Цяпер функцыянуе шэсьць прыватных устаноў адукацыі. Усе яны маюць спэцыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыцьцяўленьня адукацыйнай дзейнасьці», — сказаў Іванец у інтэрвію БелТА, адказваючы на пытаньне аб працы прыватных школ у Беларусі.

Паводле яго, для прыватных школаў такія ж патрабаваньні, як і для дзяржаўных, іх дзейнасьць павінна строга адпавядаць заканадаўству.

  • 15 верасьня 2022 году ў Менску ў прыватнай школе «Смарт Скул» на перапынку вучань стрэліў з пнэўматычнага пісталета вучаніцы ў вока. Пасьля гэтага Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам даў загад «зачысьціць усё да немагчымасьці ў сыстэме адукацыі», пасьля чаго прайшла чарада закрыцьцяў школ.
  • Паводле стану на красавік 2023 году з 35 прыватных школаў у Беларусі засталося 3.
  • У чэрвені 2023 году першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў, што ў краіне працуюць пяць прыватных школаў, якія змаглі атрымаць дазвол. Пры гэтым ён тады сказаў, што ліцэнзаваньне прайшлі ўсе дзяржаўныя школы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG