Дакумэнт, падпісаны Лукашэнкам, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт партале.
Такім чынам дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе, як прагназуюць чыноўнікі, складзе амаль 4 мільярды 751,1 мільёна рублёў.
На 2023 год дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту плянавалі на ўзроўні 3 млрд. 173,8 млн. рублёў. Аднак напярэдадні міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў заявіў, што сёлета дзяржаўны бюджэт, магчыма, будзе ў выніку бездэфіцытным. За кошт чаго менавіта атрымалася закрыць дэфіцыт бюджэту, ён не ўдакладніў.
З 2019 году дзяржаўны бюджэт Беларусі прымаецца з дэфіцытам. На 2022 год быў закладзены дэфіцыт бюджэту на ўзроўні 2,9 млрд рублёў, на 2021 год — 4 млрд рублёў, на 2020-ы — крыху менш за 1 млрд рублёў, на 2019 — 995,1 мільёна рублёў.
На працягу 6 гадоў да 2019 году бюджэт Беларусі зводзіўся з прафіцытам, гэта значыць, з перавышэньнем даходаў над выдаткамі.