Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад новага году ў Беларусі падаражэюць цыгарэты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 студзеня ў Беларусі істотна павысяцца цэны на цыгарэты — гэта зьвязана з павелічэньнем акцызных ставак.

Пра гэта паведамляе Эўрарадыё , прааналізаваўшы дадзеныя Міністэрства падаткаў і збораў.

На 30-40 капеек вырастуць цэны на прадукцыю Горадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» — цыгарэты марак «Магнат», «Мінск», «Прэм’ер», «Фэст», Dove, Credo, NZ, Portal, Rigins. На 30 капеек даражэйшымі стане шэраг марак цыгарэт Pall Mall, Rothmans і RB Perliamutr.

Цыгарэты МАС, якія выпускае кампанія «Тытунь-Інвэст» падаражэюць на 30 капеек. Цыгарэты «Карона» таго ж вытворцы — на 15-25 капеек, «Форт» — на 25 капеек, Kalipso — на 30 капеек. На 20 капеек вырастуць цэны на LD Compact Lounge Special, на 30 капеек — Lucky Strike, на 15-20 капеек — розныя маркі цыгарэтаў Richmond. Некалькі відаў Camel падаражэюць на 5 капеек.

Кампанія «Інтэр-табака» павысіць цэны на шэраг марак Dove і Red Bor на 40-45 капеек.

На 20 капеек падаражэюць цыгарэты Chapman ад «Беларусьгандлю».

Цыгарэты зь фільтрам у Беларусі каштуюць ад 2,07 рубля (LD Club Compact Blue) да 7,5 рубля (Chapman) за пачак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG