Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі патлумачылі, чаму ня ўсе аграсядзібы прайшлі перарэгістрацыю


На адной з аграсядзіб у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
На адной з аграсядзіб у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2023 году ў Беларусі зьявілася 170 новых аграэкасядзіб.

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі паведамілі, што цягам году з 3043 аграсядзіб перарэгістраваліся толькі 1297 турыстычныя аб’екты.

«Кропку ў агульнай колькасьці аграсядзіб ня ставім, чакаем росту, але заканамерна чакаем, што лічба будзе меншая, чым у пачатку году», — сказала ў інтэрвію дзяржаўнаму выданьню sb.by дырэктарка дэпартамэнту па турызьме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч.

Паводле яе, скарачэньне колькасьці аграсядзіб зьвязаны з тым, што «адны па сваіх меркаваньнях сыходзяць са справы, іншыя вырастаюць з аграэкатурызму ў іншы, сумежны кірунак, і працуюць ужо ў іншай юрыдычнай форме».

Ірына Варановіч паведаміла, што з пачатку 2023 году ў Беларусі зьявілася 170 новых аграэкасядзіб.

Чыноўніца падкрэсьліла, што некаторыя ўласьнікі толькі цяпер пачалі зьвяртацца ў мясцовыя выканкамы. «Нехта ліквідуе заўвагі, атрыманыя ў часе візыту спэцыяльна створанай камісіі. Яе задача — пераканацца, што аграэкасядзіба адказвае ўсім вызначаным крытэрыям і здольная надаваць заяўленыя паслугі», — падкрэсьліла дырэктарка дэпартамэнту па турызьме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч.

Урад Беларусі ўвёў з 1 студзеня 2023 году для аграэкасядзіб новыя санітарныя нормы, а з 1 ліпеня З 1 ліпеня ўладальнікі павінны былі перайсьці на падатак на прафэсійны даход і перарэгістравацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG