Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьмянілі ўмовы правядзеньня «гарачых ліній». Грамадзянам змогуць адмаўляць у адказе на звароты


Ілюстрацыйнае фота, згенэраванае штучным інтэлектам
Ілюстрацыйнае фота, згенэраванае штучным інтэлектам

У прыватнасьці, адказ на зварот ня будуць даваць у тым выпадку, калі «ёсьць падставы лічыць, што мэтай звароту ў часе прамой тэлефоннай лініі зьяўляецца дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і адказных асоб».

Урад Беларусі зьмяніў правілы працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Цяпер, як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных структур могуць адмовіць грамадзянам у адказе пры звароце на так званую «гарачую лінію».

У прыватнасьці, цяпер пры адмове грамадзяніна Беларусі або прадстаўніка юрыдычнай асобы паведаміць сваё імя, прозьвішча, адрас месца пражываньня або знаходжаньня зварот будзе лічыцца ананімным і на яго можна не адказваць.

Апроч таго, у выпадку, калі ў звароце зьмяшчаюцца зьвесткі аб падрыхтоўцы або ўчыненьні злачынства або правапарушэньні, грамадзянам будуць прапаноўваць зьвярнуцца ў адпаведныя «праваахоўныя органы».

Улады таксама вызначылі, што адказ на зварот ня будуць даваць у тым выпадку, калі «ёсьць падставы лічыць, што мэтай звароту ў часе прамой тэлефоннай лініі зьяўляецца дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і адказных асоб».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG