Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучні 10 клясаў з 1 верасьня пачнуць вывучаць гісторыю Беларусі па новых падручніках. Іх падрыхтавалі раней, чым плянавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 верасьня школьнікі дзясятых клясаў пачнуць вывучаць гісторыю па новым падручніку — «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі».

Макет навучальнага дапаможніка ўжо гатовы, расказаў дзяржаўнаму выданьню «СБ. Беларусь сегодня» міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

«З 1 верасьня ў 10‑й клясе ўводзім новы інтэграваны курс „Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі“. Макет навучальнага дапаможніка гатовы, праходзіць экспэрымэнтальную апрабацыю ў 14 установах адукацыі краіны», — сказаў Андрэй Іванец.

Паводле міністра, цяпер паралельна распрацоўваецца дапаможнік для 11-й клясы. Таксама на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі «праведзены поўны аналіз падручнікаў гуманітарнага профілю».

Андрэй Іванец сьцьвярджае, што факты ў падручніках «мяняць ня будуць».

«Адыходзім ад манатоннага завучваньня датаў і месцаў падзеяў, робім упор на фармаваньне сьветапогляднай карціны школьніка. Што да іншых прадметаў, у кожнай кнізе будзе заключаны выхаваўчы патэнцыял — тэксты, заданьні будуць накіраваныя на фармаваньне любові да роднай краіны. Перапісваньня ня будзе, размова аб удасканаленьні», — заявіў міністар.

  • На пачатку 2023 году дзяржаўны тэлеканал АНТ СМІ паведамляў, што новы падручнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» павінен зьявіцца ва ўсіх школах восеньню 2025 году.
  • 5 сьнежня падчас паседжаньня Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Лукашэнкі стала вядома, што абавязковым для вывучэньня школьнікамі ў наступным навучальным годзе плянуюць зрабіць прадмет «Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці».
  • У 2023 годзе выдалі падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»: зьявіліся адпаведныя дапаможнікі асобна для 1-4-х, 5-9-х і 10-11-х класаў.
  • У Расеі і Беларусі апошнім часам актыўна перапісваюць падручнікі гісторыі. З падручнікаў прыбіраюць згадкі пра масавыя рэпрэсіі, злачынствы эпохі сталінізму, нэгатыўна ацэньваюць вызвольнае паўстаньне 1863 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG