Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас засталіся толькі два добрыя хады». Што задумаў Пракоп’еў


Вадзім Пракоп'еў на сустрэчы зь беларускай дыяспарай
Вадзім Пракоп'еў на сустрэчы зь беларускай дыяспарай

Бізнэсовец, грамадзкі дзяяч, блогер, адзін з стваральнікаў палку «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў тлумачыць, чаму ён вырашыў абірацца ў Каардынацыйную Раду і чаму лічыць гэтую структуру вельмі важнай.

Пракоп’еў выказвае крытычныя ацэнкі што да цяперашняга лідэрства ў дэмакратычных сілах Беларусі, задае пытаньне Сьвятлане Ціханоўскай і тлумачыць, чаму ня варта пераймацца наконт канфіскаванай у Беларусі маёмасьці і «завочных расстрэлаў».

Глядзіце размову на відэа

Вадзім Пракоп'еў, Валер Сахашчык, Андрэй Ягораў падчас сустрэчы зь беларускай дыяспарай
Вадзім Пракоп'еў, Валер Сахашчык, Андрэй Ягораў падчас сустрэчы зь беларускай дыяспарай

  • Былы бізнэсовец, а цяпер палітычны актывіст і грамадзкі дзяяч Вадзім Пракоп’еў у лістападзе заявіў пра намер ісьці ў палітыку і абірацца ў новы склад Каардынацыйнай рады. Раней ён разам з прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерам Сахашчыкам і сьпікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым зрабіў турнэ па беларускіх дыяспарах пад агульнай назвай «Што рабіць дзеля вольнай Беларусі».
  • Пракоп’еў — адзін з стваральнікаў палку «Пагоня» ва Ўкраіне, аўтар і вядучы блогу на Youtube-канале «Радыё Гаага».
  • У чэрвені сёлета суд у Менску завочна прыгаварыў Вадзіма Пракопʼева да 25 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб «тэрарызьме». Цяпер у Менску адбываецца чарговы завочны працэс над былым менскім рэстаратарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG