Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Financial Times: краіны G7 абмяркоўваюць перадачу Ўкраіне замарожаных актываў Расеі на 260 млрд эўра


Саміт групы G7, лістапад 2023
Саміт групы G7, лістапад 2023

Краіны «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць прапанову ЗША перадаць актывы расейскага Цэнтральнага банку Ўкраіне ў якасьці «контразахаду», які «падштурхне Расею спыніць агрэсію».

Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне Financial Times са спасылкай на прадстаўлены ім дакумэнт.

У мінулым годзе каля 260 млрд эўра актываў Цэнтральнага банку Расеі замарозілі ў краінах G7, Эўразьвязе і Аўстраліі, піша выданьне са спасылкай на дакумэнт Эўрапейскай камісіі. З гэтай сумы 210 млрд, у тым ліку наяўныя грошы і дзяржаўныя аблігацыі, намінаваныя ў эўра, далярах ЗША і іншых валютах, захоўваюцца ў ЭЗ. ЗША замарозілі каля 5 млрд даляраў, сьцьвярджаюць крыніцы журналістаў.

Пры гэтым, паводле інфармацыі выданьня, ЗША афіцыйна не падтрымліваюць перадачу замарожаных расейскіх актываў Украіне. Такое забаронена міжнародным правам і можа паказаць іншым краінам, напрыклад Кітаю ці Саудаўскай Арабіі, што іх актывы таксама не ў бясьпецы.

Аднак падрыхтаваны ЗША дакумэнт апраўдвае перадачу актываў як «законны адказ на незаконнае ўварваньне Расіі ва Ўкраіну» ў выпадку, калі грошы перададуць «закранутыя» і «асабліва закранутыя» расейскай агрэсіяй краіны — саюзьніцы Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG