Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвярых беларусаў арыштавалі праз абвінавачаньне ў крадзяжах у варшаўскіх крамах


Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Затрыманым пагражае пакараньне да 5 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе польская паліцыя.

У перадкалядны пэрыяд чацьвёра беларусаў спрабавалі непрыкметна вынесьці з варшаўскіх гандлёвых цэнтраў адзеньне і парфуму, паведамляе паліцыя Варшавы.

Ведамства піша, што ў цэнтральным раёне Варшавы Макотаў паліцыя затрымала трох беларусак, якія ўкралі вопратку, а потым, вынесшы яе з крамы, склалі ў багажнік прыпаркаванай непадалёк машыны.

Выкрадзеныя рэчы ацанілі ў 2 тысячы злотых (каля 500 даляраў ЗША).

У іншым гандлёвым цэнтры Варшавы затрымалі беларуса, які скраў парфуму за 1200 злотых (каля 300 даляраў ЗША).

Усяго за апошнія дні паліцыя Варшавы затрымала за крадзеж семярых чалавек — грамадзян Польшчы, Беларусі і Грузіі. Ім пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG