Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл супрацьпаветранай абароны


Раптоўная праверка дзяжурных сіл Беларусі па супрацьпаветранай абароне
Раптоўная праверка дзяжурных сіл Беларусі па супрацьпаветранай абароне

У злучэньнях і частках ВПС і войскаў СПА Беларусі пачалася раптоўная праверка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне паводле пляну камандуючага ВПС і войскамі СПА.

Аб раптоўнай праверцы паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі:

«Падразьдзяленьні зэнітных ракетных і радыётэхнічных войскаў рушылі ў прызначаныя раёны і прыступілі да выкананьня баявых задач, – гаворыцца ў паведамленьні. – Падчас праверкі асабоваму складу трэба будзе выконваць задачы ў выяўленьні і ўмоўным зьнішчэньні кантрольных цэляў».

Задзейнічаны зэнітныя ракетныя комплексы С-300, С-400, а таксама малавышынныя радыёлякацыйныя комплексы «Раса-РБ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG