Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі расьце рух жонак мабілізаваных «Шлях дадому». За што яны змагаюцца


Расейская агітацыя за службу ў арміі па кантракце. Ілюстрацыйнае фота
Расейская агітацыя за службу ў арміі па кантракце. Ілюстрацыйнае фота

Удзельніцы пратэсту, які пачаўся ў лістападзе з адзінкавых акцый, стварылі адмысловы тэлеграм-канал і цяпер заклікаюць усіх жанчын, чыіх мужоў мабілізавалі ў войска на вайну ва Ўкраіну, далучацца да іх патрабаваньняў.

У Расеі ўсё больш жонак расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Ўкраіне, далучаецца да руху «Шлях дадому».

Удзельніцы пратэсту, які пачаўся ў лістападзе з адзінкавых акцый, стварылі адмысловы тэлеграм-канал і цяпер заклікаюць усіх жанчын, чыіх мужоў мабілізавалі ў войска на вайну ва Ўкраіну, далучацца да іх патрабаваньняў.

Спрабавалі разабрацца, супраць чаго пратэстуюць удзельніцы гэтага руху.

Штотыдзень — хвіліны памяці

Адно зь першых і галоўных патрабаваньняў руху не спыненьне вайны, а ўвядзеньне абавязковай ратацыі мабілізаваных у армію з украінскага фронту.

Цяпер жанчыны — маці, жонкі і сёстры расейскіх вайскоўцаў — запісваюць шмат відэа. Яны публікуюць доказы прымусовай мабілізацыі ў войска, а таксама ініцыююць увядзеньне хвіліны маўчаньня для ўшанаваньня «Герояў Айчыны», якія загінулі ў «спэцыяльнай вайсковай апэрацыі» (СВА).

«Чаму дагэтуль за ўжо амаль два гады СВА не правялі ніводнай акцыі ў гонар нашых загінулых хлопцаў? Вельмі цікавае пытаньне, адказ на якое вам не спадабаецца. Пра іх забылася дзяржава? А мы не забыліся і не забудзем ніколі. Мы запускаем новую акцыю», — адзначаецца ў адной з публікацый руху.

9 сьнежня ў розных гарадах Расеі жанчыны ў белых хустках прыйшлі да мясцовых мэмарыялаў, пераважна ў памяць пра загінулых у гады Другой усясьветнай вайны, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць сваіх палеглых.

«Напішы паведамленьне Пуціну»

Адначасова ўдзельніцы руху заклікаюць усіх сваякоў мабілізаваных на вайну ва Ўкраіну пісаць на «прамую лінію» пытаньні прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну. Галоўнае пытаньне — калі будзе абвешчана дэмабілізацыя з фронту.

14 сьнежня ў Крамлі анансавалі вялікую прэсавую канфэрэнцыю расейскага прэзыдэнта.

Акцыя за правядзеньне ратацыі мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў на ўкраінскім фронце
Акцыя за правядзеньне ратацыі мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў на ўкраінскім фронце

Барацьба з прапагандай і пагрозы

Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі руху «Шлях дадому» не выступаюць супраць вайны ва Ўкраіне, супраць іх адразу выступіла дзяржаўная прапаганда.

З другога боку, усё больш зьяўляецца паведамленьняў аб пагрозах з боку праваахоўных органаў. Тых, хто патрабуе ўвесьці ратацыі вайскоўцаў, абвінавачваюць у дыскрэдытацыі расейскай арміі або ў экстрэмізьме. Цяпер рух вымушаны ствараць і юрыдычную дапамогу для такіх сем’яў.

«Мы заклікаем да разважнасьці. Мы заклікаем адкрыць вочы і зразумець, што большасьць мабілізаваных і іхныя сем’і — закладнікі сытуацыі. Мы цярпім ад беспрэцэдэнтнага ціску, як з боку так званых патрыётаў, так і з боку апазыцыі ў выгнаньні», — паведамілі ўдзельнікі руху «Шлях дадому».

«Ва ўсіх войнах паміралі звычайныя людзі, а вінаватыя ў гэтым сядзелі далёка ад акопаў. Абвінавачваючы ва ўсіх правалах сем’і мабілізаваных, вы перакладаеце адказнасьць з тых, хто сапраўды вінаваты», — перакананыя актывісты расейскага руху за дэмабілізацыю.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG