Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія, ЗША і Канада ўводзяць новыя санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека, у «беларускім сьпісе» 17 асоб


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека праз 75 гадоў пасьля прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Як паведамляецца ў прэсавым рэлізе ураду Вялікай Брытаніі, Вялікая Брытанія, ЗША і Канада ўзначальваюць скаардынаваныя дзеяньні супраць парушальнікаў правоў чалавека і памагатых аўтарытарных урадаў ва ўсім сьвеце праз 75 гадоў пасьля ратыфікацыі Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Санкцыі датычаць рэжымаў у Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а таксама зьвязаных з урадам чыноўнікаў у Беларусі, Гаіці, Іране і Сырыі, якія ўдзельнічаюць у задушэньні свабод асобы.

Вялікая Брытанія, ЗША і Канада аб’явілі шырокі пакет санкцый, накіраваных супраць асоб, зьвязаных з парушэньнямі правоў чалавека ва ўсім сьвеце.

8 сьнежня Вялікая Брытанія абвясьціла аб увядзеньні 46 санкцый, уключаючы замарожваньне актываў і забарону на паездкі, у дзьвюх катэгорыях.

Першая зь іх накіравана на дзевяць фізычных асоб і пяць арганізацый за іх удзел у гандлі людзьмі ў Камбоджы, Лаосе і Мʼянме.

Другая накіравана супраць шэрагу асоб, зьвязаных з урадамі, судовымі органамі і органамі пракуратуры Беларусі, Гаіці, Ірану і Сырыі, за іх удзел у рэпрэсіях супраць грамадзян выключна за ажыцьцяўленьне асноўных свабодаў у гэтых краінах. Гэта ўключае ў сябе 17 беларускіх судзьдзяў, пракурораў і сьледчых, якія займаюцца палітычна матываванымі справамі супраць палітычных актывістаў, незалежных журналістаў і праваабаронцаў.

Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх судзьдзяў, сьледчых і пракурораў. Санкцыйны сьпіс зьмешчаны на сайце брытанскага ўраду.

У новы санкцыйны сьпіс трапілі:

  • Раман Бізюк, пракурор, які быў дзяржабвінаваўцам у справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня»;
  • Сьвятлана Бандарэнка, судзьдзя суду Маскоўскага раёну Менску. Яна вынесла прысуд журналістцы Tut.by Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну ў справе аб абнародаваньні зьвестак мэдыцынскага характару пра забітага Рамана Бандарэнку.
  • Мікалай Доля, судзьдзя Гомельскага абласнога суду, які разглядаў «справу Ціханоўскага»;
  • Сяргей Епіхаў, судзьдзя Менскага абласнога суду, які разглядаў «справу „Атрадаў грамадзянскай самаабароны“»;
  • Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генэральнай пракуратуры;
  • Таццяна Гракун, пракурорка, якая была дзяржабвінаваўцай у «справе Tut.by»
  • Аляксандар Кароль, старшы пракурор Генэральнай пракуратуры, прадстаўляў дзяржабвінавачаньне на судзе над Алесем Пушкіным;
  • Міхаіл Кавалёў, пракурор, прадстаўляў дзяржабвінавачаньне ў «справе Каардынацыйнай рады»;
  • Сяргей Хрыпач, судзьдзя Менскага гарадзкога суду, які разглядаў «справу Рэвалюцыйнага дзеяньня»;
  • Антон Каляга, сьледчы ў справе Праваабарончага цэнтру «Вясна».
  • Валянціна Кулік;
  • Ігар Любавіцкі;
  • Дзяніс Мікушаў;
  • Пётра Арлоў;
  • Вячаслаў Тулейка;
  • Марына Запасьнік;
  • Валянціна Зінкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG