Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці дарадцы Ціханоўскай у моладзевай палітыцы арыштавалі на 15 дзён


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Наваполацку таксама чакаецца суд над бацькам былога актывіста апазыцыі Аляксея Трубкіна Анатолем, якога затрымалі 30 лістапада.

Маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Ціханоўскай ў пытаньнях моладзевай палітыкі і студэнцтва, прызначылі 15 дзён арышту.

Пра гэта паведамляе «Вясна» з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, «суткі» прызначылі ў якасці папярэджаньня за рассылкі і рэпосты, і «калі яна не зразумее, то атрымае крыміналку».

Пра затрыманьне Інэсы Ворыхавай стала вядома 30 лістапада, на працу да яе прыехаў АМАП.

30 лістапада таксама ў Наваполацку прайшоў ператрус у кватэры бацькоў былога актывіста апазыцыі Аляксея Трубкіна, дзе ён не жыве з 2006 году.

Бацьку актывіста Аляксея Трубкіна 69-гадовага Анатоля Трубкіна Наваполацкі суд пакараў 15 днямі арышту нібыта за непадпарадкаваньне сілавікам падчас ператрусу 30 лістапада. Ягонай сям’і ўдалося перадаць для яго перадачу з цёплым адзеньнем і лекамі. Пра гэта Свабодзе паведаміў сын арыштаванага Аляксей Трубкін.

Сілавікі не далі перадаць Анатолю Трубкіну цёплыя рэчы і іншыя патрэбныя прадметы. Дагэтуль няясна, што стала падставай для ператрусу, кажа Аляксей Трубкін, які раней быў актывістам апазыцыі, а цяпер жыве ў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG