Дэпутаты прыйшлі да амбасады Беларусі ў Кішынёве, інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пікет зладзілі ўдзельнікі парлямэнцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сваімі плякатамі на румынскай, ангельскай і расейскай мовах дэпутаты нагадалі пра палітычных вязьняў у краіне.
Адно з пасланьняў яны прысьвяцілі праваабаронцу і ляўрэату Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, яшчэ адзін плякат — памерлым у турмах грамадзкаму дзеячу Вітольду Ашурку і мастаку Алесю Пушкіну.