Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН даставіла ў Газу найбольшы з пачатку вайны аб’ём гуманітарнай дапамогі


Грузавікі з гумнітарнай дапамогай для сэктару Газа, 25 лістапада 2023
Грузавікі з гумнітарнай дапамогай для сэктару Газа, 25 лістапада 2023

61 грузавік з гуманітарнай дапамогай ААН прыбыў на поўнач сэктару Газа. Гэта самы вялікі абʼём, дастаўлены за суткі, ад пачатку вайны Ізраіля супраць палестынскай групоўкі ХАМАС, якую ЗША, ЭЗ і шэраг іншых краін сьвету прызналі тэрарыстычнай.

У Газу прывезьлі ваду, харчаваньне і мэдыкамэнты. У шпіталь «Аль-Шыфа», у раёне якога ў апошнія дні ішлі жорсткія баі, дастаўлены 11 машын хуткай дапамогі, тры аўтобусы і спэцыяльная грузавая плятформа для эвакуацыі.

Яшчэ 200 грузавікоў з дапамогай былі накіраваныя з ізраільскай вёскі Ніцана. Большасьць з ь іх прыбылі ў пункт прызначэньня ўвечары ў суботу, 25 лістапада.

З 24 лістапада ў сэктары Газа дзейнічае чатырохдзённае спыненьне агню. За гэты час групоўка ХАМАС павінна перадаць Ізраілю 50 жанчын і дзяцей з закладнікаў, захопленых 7 кастрычніка. Ізраіль мае вызваліць са сваіх турмаў 150 зьняволеных — жанчын і падлеткаў.

24 і 25 лістапада ХАМАС вызваліў агулам 26 закладнікаў-ізраільцян (па 13 чалавек кожны дзень) і 15 замежнікаў, большасьць з якіх грамадзяне Тайлянду.

26 лістапада чакаецца чарговы абмен закладнікаў на заняволеных. Паводле папярэдніх зьвестак, прадстаўнікі ХАМАС перадалі Ізраілю сьпіс з 13 ізраільцян і семярых замежнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG