Лінкі ўнівэрсальнага доступу

85% міжнародных перавозак беларускай чыгункі — Масква і Санкт-Пецярбург, — міністар транспарту і камунікацый


Чыгуначны вакзал у Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Чыгуначны вакзал у Менску. Ілюстрацыйнае фота.

У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міністар транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч расказаў пра самыя запатрабаваныя і новыя маршруты беларускай чыгункі.

«Мы бачым паступальны рост як па аб’ёмах грузаў, так і па пасажырах. Месяц да месяца мы паступова расьцем, — цытуе Аляксея Ляхновіча БЕЛТА. — Калі браць напрамкі, па якіх цяпер працуе чыгунка, то з міжнародных гэта Масква і Санкт-Пецярбург. Дзесьці 85% перавозак пасажыраў ідуць менавіта ў гэтым напрамку. Калі браць грузавыя зносіны, то мы ўсе разумеем, што лягістыка памянялася, пераарыентавалася, і сёньня асноўны напрамак у чыгуначных зносінах — парты Санкт-Пецярбурга».

Паводле яго слоў, беларуская чыгунка працуе стабільна. «Выплачвае своечасова заработную плату. Паступова нарошчвае абʼёмы і адпаведна выходзіць на станоўчыя вынікі работы, — адзначыў міністар. — Чыгунка забясьпечвае вываз экспартных грузаў у напрамку Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку ў трэція краіны праз парты РФ».

Міністар паведаміў, што адкрываюцца два новыя маршруты ў Расею: Мінеральныя Воды і Ніжні Ноўгарад.

  • Цягнікі з Беларусі ў Польшчу і Літву перасталі хадзіць у 2020 годзе праз пандэмію. Краіны паступова скасавалі рэжым надзвычайнай сытуацыі, зьвязаны з ковідам, аднак пасажырсікя цягнікі ў краіны ЭЗ зь Беларусі так і не паехалі. Прадстаўнікі Польшчы і Літвы зьвязваюць гэта найперш з агрэсіяй Расеі супраць Украіны і ўдзелам у ёй уладаў Беларусі.
  • З пачатку году ў структурах «Беларускай чыгункі» штат супрацоўнікаў скараціўся на 996 чалавек, паведамляла сёлета «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі». Таксама паведамляецца, што БЧ мусіць заплаціць па даўгах 300 млн рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG