Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабака прэзыдэнткі Малдовы ўкусіў прэзыдэнта Аўстрыі. Як палітык адрэагаваў. Відэа


Прэзыдэнтка Малдовы Санду і яе сабака, прэзыдэнт Аўстрыі Ван дэр Белен і прэзыдэнтка Славеніі Наташа Пірц-Мусар у Кішынэве.
Прэзыдэнтка Малдовы Санду і яе сабака, прэзыдэнт Аўстрыі Ван дэр Белен і прэзыдэнтка Славеніі Наташа Пірц-Мусар у Кішынэве.

Сабака Кодрут прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду ўкусіў за руку прэзыдэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена, які прыехаў у Кішынэў на перамовы.

Ван дэр Белен хацеў пагладзіць сабаку падчас прагулкі з Санду. Іх дэлегацыю суправаджалі некалькі фатографаў. Прэзыдэнтка Малдовы папрасіла прабачэньня і сказала, што Кодрут спалохаўся вялікай колькасьці людзей. На наступную сустрэчу Ван дэр Белен прыйшоў зь перавязанай рукой.

Пазьней прэзыдэнт Аўстрыі апублікаваў ва Інстаграме відэа, у якім назваў Кодрута першым сабакам Малдовы і заявіў, што яго перамовы з іншымі прадстаўнікамі краіны прайшлі «вельмі добра». Ван дэр Белен сказаў, што ён «вялікі аматар сабак» і можа зразумець занепакоенасьць Кодрута. На разьвітаньне прэзыдэнт падарыў яму мяккую цацку.

Санду прытуліла Кодрута ў пачатку 2023 года пасьля таго, як яго зьбіла машына. У выніку аварыі ён страціў пярэднюю лапу.

Moldova's President Sandu and her dog greet Austria's President Van der Bellen and Slovenia's President Pirc Musar in Chisinau
Moldova's President Sandu and her dog greet Austria's President Van der Bellen and Slovenia's President Pirc Musar in Chisinau

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG