Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы — на першым месцы сярод замежнікаў па колькасьці працаўладкаваньняў у Літве ў 2023 годзе


Russia -- In Russia the movement of trucks from Ukraine is prohibited, except in transit to Kazakhstan
Russia -- In Russia the movement of trucks from Ukraine is prohibited, except in transit to Kazakhstan

За 9 месяцаў 2023 году на працу ў кампаніі Літвы ўладкаваліся амаль 62 тысячы замежнікаў (больш, чым за ўвесь мінулы год — 61,4 тысячы), на першым месцы па колькасьці — беларусы, паведамляе Delfi са спасылкай на літоўскую Службу занятасьці.

Больш за ўсё працаўладкаваных сёлета прыехалі зь Беларусі (18 400) і Ўкраіны (15 900). З Узбэкістану ў літву на працу прыехалі 3600 чалавек, з Кіргізстану — 3000, Таджыкістану — 2600, Румыніі — 2500, Азэрбайджана — 1800, Індыі — 1500, столькі ж — з Казахстану, з Расеі — 1400. Таксама за 9 месяцаў у кампаніях Літвы пачалі працаваць 7000 грамадзян краінаў Эўразьвязу.

Найчасьцей замежнікі ўладкоўваюцца кіроўцамі міжнароднага грузавога транспарту — цяпер у Літве па працоўных дамовах працуюць 22 100 грамадзян трэціх краін (сёлета — 36% ад усіх замежнікаў, якія ўладкаваліся на працу ў Літве). Таксама сёлета літоўскі рынак працы папоўнілі 946 зваршчыкаў, 781 бэтоншчык, 574 газа- і электразваршчыкі, 569 кіроўцаў грузавікоў, 558 прыбіральшчыкаў, 501 электрык, 410 тынкоўшчыкаў, 408 кухараў і 399 некваліфікаваных работнікаў гаспадарак.

Пры гэтым Служба занятасьці фіксуе, што ў 2,5 разы скарацілася колькасьць дакумэнтаў, якія выдаюць для працаўладкаваньня грамадзян трэціх краін. Найбольш дакумэнтаў для працы ў Літве выдалі зноў жа беларусам — 35%.

За 9 месяцаў 2023 году ўстаноўленая заработная плата для іншаземцаў вагалася ад 750 эўра да 5000 эўра, паведамілі ў літоўскай Службе занятасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG