Паводле зьвестак рэгіянальнага сайту smolevichi-24.by, памеры кампэнсацый, заяўленыя сваякамі загінулых, складаюць ад 10 да 100 тысяч рублёў. Усяго да пазваных — ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПУП «Сінкевіч» — пададзена 60 пазоваў.
Некаторыя сем’і ў выніку ДТЗ пазбавіліся адзінага карміцеля. У шэрагу выпадкаў сваякі ўзялі на сябе клопат аб дзецях загінулых, сваіх пляменьніках.
Аварыя здарылася 20 лютага на 9-м кілямэтры дарогі Р-69. У ёй загінулі 13 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
Кіроўцу грузавіка, які выехаў на сустрэчную паласу, што і прывяло да аварыі, суд прысудзіў 7 гадоў калёніі.
Пасьля аварыі транспартная інспэкцыя Міністэрства транспарту і Дзяржаўтаінспэкцыя заявілі аб намеры праверыць выкананьне ў маршрутных таксі правілаў перавозкі і бясьпекі пасажыраў. МУС прапанавала зьмяніць правілы перавозкі пасажыраў.
Апошнім часам падатковая інспэкцыя і Лукашэнка зьвярнулі ўвагу на перавозчыкаў.