Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат з Добрускага раёну скардзіцца на прысуд: яго асудзілі за нядбайнасьць, якая прывяла да гібелі двух чалавек


Суд у Добрушы, у якім вынесьлі прысуд першай інстанцыі, архіўнае фота
Суд у Добрушы, у якім вынесьлі прысуд першай інстанцыі, архіўнае фота

У Гомельскім абласным судзе разглядаецца скарга на прысуд старшыні Насовіцкага сельвыканкаму Добрускага раёну.

Сяргея Бічукова прызналі вінаватым у халатнасьці, якая пацягнула гібель двух чалавек. У верасьні суд Добрускага раёну пакараў яго 2 гадамі ў калёніі-пасяленьні, піша «Флагшток».

Старшыню сельскага выканаўчага камітэту асудзілі за трагічнае здарэньне ў вёсцы Антонаўка, якое адбылося ў сьнежні летась. У закінуты шахтавы калодзеж з вадой, накрыты лістамі шыфэру, упалі двое мужчын. Яны атрымалі цяжкія траўмы, ад якіх памерлі. Бічукову, у юрысдыкцыі якога знаходзіўся калодзеж, выставілі абвінавачаньне ў службовай нядбайнасьці.

Пасьля суд прызнаў Бычкова вінаватым у неналежным выкананьні службовай асобай сваіх абавязкаў. У дадатак да 2 гадоў калёніі-пасяленьня суд абавязаў яго выплаціць на карысьць жонкі аднаго з загінулых матэрыяльную кампэнсацыю ў 20 тысяч рублёў.

Старшыня сельвыканкаму віны не прызнаў і падаў скаргу на прысуд. Ягоную заяву разглядае Сяргей Салоўскі, вядомы палітычна матываванымі прысудамі, у тым ліку ўдзельнікам рагачоўскага гурту Tor Band.

57-гадовы Сяргей Бічукоў — колішні школьны настаўнік, а затым — шматгадовы старшыня Насавіцкага сельвыканкаму. Ужо ў 2013 годзе ён ужо займаў гэтую пасаду. Акрамя таго, ён зьяўляецца дзейным дэпутатам Добрускага райсавету 28 скліканьня.

Насовіцкі сельвыканкам застаецца адзіным у Добрускім раёне, што ня мае кіраўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG