Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку 2023 году курс даляра ў Беларусі вырас амаль на 17%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за 10 месяцаў 2023 году вырас на 16,79% (з 2,7364 да 3,1958 рубля).

Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены выданьнем «Позірк» параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022-га і 31 кастрычніка 2023 году.

На першым месцы па росьце курсу даляра Расея — на 32,57% (з 70,3375 да 93,2435 рубля). Таксама даляр падаражэў ва Ўзбэкістане (на 8,85%), Таджыкістане (на 7,39%), Кіргізстане (на 4,25%), Армэніі (на 2,40%), Казахстане (на 1,99%), Латвіі, Літве, Эстоніі — (на 0,44%) і Грузіі (на 0,10%).

Патаньнеў даляр у Малдове — на 5,23%. Ва Ўкраіне курс даляра быў замарожаны на адзнацы 36,5686 грыўні за даляр з 21 ліпеня 2022 па 2 кастрычніка 2023 году, за кастрычнік (і адпаведна з пачатку году) курс зьнізіўся на 0,55%.

У Азэрбайджане курс даляра не мяняецца з 7 сакавіка 2018 году, у Туркмэністане — з 1 студзеня 2015 году.

Для параўнаньня: па выніках 2022 году Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росьце афіцыйнага курсу даляра (+7,39%).

У кастрычніку курс амэрыканскай валюты ў Беларусі зьнізіўся на 2,77%, але на першых таргах лістапада 2023 году даляр падаражэў: на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 лістапада курс даляра вырас на 1,2% — да 3,1998 беларускага рубля.

Як адзначаюць экспэрты, падзеньне беларускага рубля адносна іншых валютаў зьвязанае з падзеньнем расейскага рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG