«Калі ў нас хоць адзін чалавек выйдзе на несанкцыянаваныя беспарадкі, затрымаць і пасадзіць яго. Або зрабіце тры папераджальныя стрэлы ў паветра і пасьля гэтага, калі чалавек не выконвае патрабаваньне закона, чацьвёрты стрэл зрабіце ў лоб. Больш ня выйдуць. Гэта мой загад», – заявіў Кадыраў на чачэнскай мове, пераклад яго слоў прыводзяць агенцтва «РІА Навіны» і «Чачня сёньня».
Кадыраў дадаў, што мінулай ноччу спроба падобнай «правакацыі» была спыненая ў Чачні, іншых падрабязнасьцяў ён не прывёў, паведамляюць Каўказ.Рэаліі.
Увечары 29 кастрычніка ў аэрапорце Махачкалы перад прылётам рэйса з Тэль-Авіва сабраліся сотні чалавек. Натоўп уварваўся ў будынак аэрапорта і пракраўся на лётнае поле ў пошуках пасажыраў з Ізраіля. Раней у мясцовых пабліках жыхароў заклікалі «сустракаць па-даросламу» рэйсы з Тэль-Авіва, каб не дапусьціць іх пасажыраў у горад.