Паводле Кухарава, да будаўнічых прац могуць прыступіць у 2030-2031 гадах, але «усё будзе залежаць ад колькасьці спэцыялістаў». «Чым вышэй будзе ўкамплектаванасьць „Менскмэтрабуда“, тым хутчэй пойдуць работы», — адказаў Кухараў.
Старшыня Менгарвыканкаму нагадаў, што цяпер вядзецца будаўніцтва трэцяй лініі. У 2024 годзе плянуюць завяршыць будаўніцтва трох станцыя («Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасьцінец»). Паводле чыноўніка, паралельна ідуць працы па стварэньні яшчэ аднаго ўчастка трэцяй лініі — ад пл. Бангалор да станцыі «Юбілейная плошча».