Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты вывучаюць функцыянаваньне турэмнай мэдыцыны і псыхалёгіі ў Беларусі: вязьняў і іх сваякоў просяць прайсьці ананімнае апытаньне


Беларускія юрысты, мэдыкі, праваабаронцы і псыхолягі аб’ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная мэдыцына і псыхалёгія ў Беларусі, і якія зьмены патрэбныя пэнітэнцыярнай сыстэме, каб правы вязьняў выконвалі і злачыннасьць зьніжалася.

Праект прадугледжвае збор і аналіз экспэртных заключэньняў, распрацовак, прапановаў па зьмене сыстэмы і публічнае абмеркаваньне высноваў.

Каб лепш даведацца, як функцыянуе турэмная мэдыцына і псыхалёгія ў Беларусі, экспэрты распрацавалі анкеты для былых вязьняў і сваякоў асуджаных. Іх просяць прайсьці ананімнае апытаньне, якое дапаможа грамадзкасьці даведацца, што адбываецца ў месцах несвабоды, а экспэртам — выпрацаваць дзейсныя рэкамэндацыі, як зьмяніць пэнітэнцыярную сыстэму Беларусі ў будучыні.

Раней такія апытаньні ў Беларусі не праводзілі.

У працоўную групу праекту ўвайшлі былы супрацоўнiк Генпракуратуры Алег Талерчыĸ, юрыст і праваабаронца Павал Сапелка, былы начальнік мэдыцынскай часткі СІЗА ў Берасьці Павал Перапёлкін, былы начальнік мэдслужбы Дэпартамэнту выкананьня пастаноў МУС Васіль Завадзкі, псыхоляг Вольга Вялічка. Таксама ў экспэртнай групе прадстаўленыя вядомыя беларускія юрысты і праваабаронцы, псыхолягі і лекары, сярод якіх Алег Граблеўскі, Людміла Казак, Леанід Судаленка і іншыя.

  • Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў Эўропе і адзінаццатым у сьвеце па колькасьці зьняволеных.
  • У Беларусі функцыянуе больш за 60 месцаў пазбаўленьня волі, у якіх утрымліваюць больш за 35 тысяч чалавек. Каля 1,5 тысячы асуджаных праваабаронцы прызналі палітвязьнямі, аднак рэальная лічба можа быць у некалькі разоў большай — улады наўмысна хаваюць інфармацыю аб палітычных працэсах.
  • У месцах зьняволеньня асуджаныя зазнаюць псыхалягічны і фізычны гвалт, яны пазбаўленыя права на годную мэдыцынскую дапамогу. Пры гэтым нагляд за захаваньнем правоў вязьняў застаецца фармальным, доступ у месцы несвабоды маюць толькі сілавікі і прадстаўнікі праўладных арганізацый, іх дзейнасьць непразрыстая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG