Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне назвалі Беларусь «ворагам» і заявілі аб намеры паставіць яшчэ больш мін ля мяжы


Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, архіўнае фота
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, архіўнае фота

Галоўная мэта для Ўкраіны — зрабіць мяжу непраходнай «для варожых сіл».

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак, заявіў, што ўсталяваньне на мяжы зь Беларусьсю мінна-выбуховых загарод будзе працягвацца.

«Мы працуем над нарошчваньнем мінна-выбуховых загарод на ўсёй працягласьці дзяржаўнай мяжы ў Паўночнай апэрацыйнай зоне. Для нас няма розьніцы, ці гэта мяжа з Рэспублікай Беларусь, ці з Расейскай Фэдэрацыяй — гэта нашыя ворагі. Таму мяжу мінуем шчыльна, паўсюль, дзе ёсьць пагроза нападу праціўніка», — заявіў Сяргей Наеў.

Паводле яго, галоўная мэта для Ўкраіны — зрабіць мяжу непраходнай «для варожых сіл». «Нашы сапэры гэтым займаюцца кругласутачна», — падкрэсьліў ён.

Раней Сяргей Наеў у сваіх заявах згадваў пра Беларусь як хаўрусьніцу Расеі і абагульняў словам «праціўнікі».

20 кастрычніка Сяргей Наеў заявіў, што шчыльнасьць усталяваных мін на памежнай з Расеяй і Беларусьсю тэрыторыі з чэрвеня 2022 году павялічылі ў 16 разоў і паставілі больш за 500 тысяч супрацьтанкавых мін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG