Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Вугоршчыны другі раз з пачатку году наведвае Менск для ўдзелу ў канфэрэнцыі аб бясьпецы ў Эўразіі

абноўлена

Сяргей Алейнік, Пэтэр Сіярта і Сяргей Лаўроў на канфэрэнцыі ў Менску. 26 кастрычніка
Сяргей Алейнік, Пэтэр Сіярта і Сяргей Лаўроў на канфэрэнцыі ў Менску. 26 кастрычніка

Кіраўнік МЗС Вугоршчыны наведваў Менск у лютым 2023 году, пасьля чаго ў Менску пачала сваю дзейнасьць вугорская амбасадарка.

Міністар замежных спраў і замежнага гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сіярта возьме ўдзел у канфэрэнцыі «Эўразійская бясьпека: рэальнасьць і пэрспэктывы ў сьвеце, які трансфармуецца», што 26-27 кастрычніка адбудзецца ў Менску.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, Пэтэр Сіярта выступіць на пленарным пасяджэньні гэтай канфэрэнцыі, якую ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка ў лістападзе 2022 году на саміце АДКБ у Ерэване. Кіраўнік МЗС Вугоршчыны наведваў Менск у лютым 2023 году, пасьля чаго ў Менску пачала сваю дзейнасьць вугорская амбасадарка.

Пэтэр Сіярта ўжо правёў сустрэчу з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Алейнікам.

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Менск прыехаў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, а таксама намесьнікі міністраў замежных спраў Казахстану, Таджыкістану і Ірану.

У Менску заявілі, што ў канфэрэнцыі возьмуць удзел «больш за 300 гасьцей з больш як 30 краін», у тым ліку генэральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, генэральны сакратар рады ўзаемадзеяньня і мераў даверу ў Азіі Кайрат Сарыбай, намесьнік генэральнага сакратара ШАС Рыгор Логвінаў і функцыянэры такаіх арганізацый, як «саюзная дзяржава», СНД і ЭАЭС.

На канфэрэнцыі прадэманструюць відэазапіс звароту да ўдзельнікаў міністра замежных спраў Кітаю Ван І.

Пра што гаварылі вугорскі і беларускі міністар

Міністар замежных спраў і замежнага гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сіярта патлумачыў прычыну свайго другога прыезду ў Менск і расказаў, якой ён бачыць глябальную бясьпеку.

«Перакананы, што падтрымліваць каналы камунікацыі вельмі важна. Менавіта з гэтай прычыны я з радасьцю прыняў гэтае запрашэньне, нягледзячы на тое, што рызыкую пачуць сурё’зную крытыку за ўхваленае рашэньне ў некаторых частках Эўропы», — працытавала Пэтэра Сіярту дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

«На жаль, ня будзе перабольшваньнем сказаць, што глябальная бясьпека цяпер — у найбольш жахлівай форме з часоў заканчэньня халоднай вайны. Ёсьць дзьве вялікія вайны, якія вызначаюць глябальную бясьпеку ў цяперашні момант. Адна зь іх ідзе наўпрост у нас па суседзтве, паколькі мы суседзі з Украінай. І другая адбываецца непасрэдна побач з Эўропай. І наступствы гэтага ваеннага канфлікту сур’ёзна ўплываюць на нас», — заявіў вугорскі міністар.

Пэтэр Сіярта падкрэсьліў, што Вугоршчына зацікаўлена ў «моцнай і бясьпечнай Эўропе».

«Аднак, каб Эўропа была моцнай і бясьпечнай, неабходныя дзьве рэчы. Першая — гэта мір, другая — гэта сувязь. Мір і зьвязанасьць — гэта тое, што дазволіць Эўропе зноў быць моцнай і бясьпечнай. Эўрапейскія народы, уключаючы вугорцаў, ужо заплацілі вялікую цану за вайну ва Ўкраіне, нягледзячы на тое, што мы не нясем за яе ніякай адказнасьці», — заявіў вугорскі міністар.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у сваім выступе заявіў, што «Захад цяпер не гатовы весьці размову аб агульнай бясьпецы». Паводле яго, Захад заклапочаны толькі «сваёй бясьпекай».

Паводле яго, асобныя краіны ўмацоўваюць сваю бясьпеку за рахунак іншых і гэта прывяло да катастрафічных наступстваў.

«Варта прызнаць, што эўрапейскай бясьпекі сёньня не існуе ні як факта, ні як сыстэмы. Сябры NATO мяркуюць, што яны пад парасонам свайго альянсу. Альянсу, які ігнаруе ўсе іншыя структуры і мэханізмы, якія маглі б забясьпечыць агульную бясьпеку для ўсіх», — заявіў Сяргей Алейнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG