Амбасада, паводле Варабʼёва вядзе ўлік усіх грамадзян на выпадак зьяўленьня больш зручнага і хуткага варыянту вярнуцца ў Беларусь. Але Варабʼёў заявіў, што праблему складаюць заходнія санкцыі супраць «Белавія»: маўляў, санкцыі не даюць рэалізаваць просты рэйс з Ізраіля ў Беларусь. Хаця, паводле амбасадара, дазвол ад ізраільскага боку ёсьць, паведамляе БелТА.
Што да ахвяраў, то на гэты момант вядома аб трох грамадзянах Беларусі, двое зь якіх загінулі на поўдні Ізраіля ў першыя дні канфлікту, а яшчэ адна была цяжка параненая, калі ракета трапіла ў жылы дом, і памерла ў шпіталі. Яе цела пры садзейнічаньні пасольства было дастаўлена ў Беларусь для пахаваньня, сказаў Варабʼёў.
Таксама вядома пра гібель трох выхадцаў зь Беларусі, якія былі грамадзянамі Ізраіля і даўно жылі на яго тэрыторыі.