У тэлеграм-каналах Горадні зьяўляецца ўсё болей паведамленьняў пра падтапленьні вуліц.
Жыхары нярэдка параўноўваюць свой горад з Вэнэцыяй.
Затопленыя вуліцы Брыкеля, Саломавай, Азёрская шаша і шэраг іншых.
Таксама затапіла правую набярэжную ракі Нёман. Пры гэтым ападкі ў Горадні ня скончыліся, моцныя залевы працягваюцца.