71-гадовага пэнсіянэра Васіля Дземідовіча судзяць сёмы раз, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пэнсіянэра абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі. Справу разглядае суд Старадароскага раёну Менскай вобласьці, судзьдзя Натальля Зык.
У верасьні 2022 году Дземідовіча пакаралі 6 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 1600 рублёў. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, абразе судзьдзі.
Пазьней пэнсіянэру дадалі яшчэ паўгода па новай справе аб абразе прадстаўніка ўлады.
У траўні гэтага году Дземідовіч атрымаў 2,5 года паводле абвінавачаньня ў абразе прадстаўніка ўлады і судзьдзі. Шляхам частковага складаньня агульны тэрмін пакараньня склаў 7 гадоў.
Вынікі апошніх двух судоў над Дземідовічам невядомыя.