Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам дазволілі дыстанцыйна адкрываць рахункі ў расейскіх банках. Навошта гэта патрэбна?


Беларускі і расейскі дзяржаўныя сьцягі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі і расейскі дзяржаўныя сьцягі. Ілюстрацыйнае фота

Расейскі ўрад вызначыў пералік з 25 краін, дзе можа праводзіцца ідэнтыфікацыя грамадзян для фінансавых апэрацый у Расеі, паведамляе ТАСС. У сьпісе ёсць і Беларусь.

У зацьвержаным расейскімі уладамі сьпісе ёсьць краіны, у якіх зарэгістраваныя замежныя банкі і іншыя замежныя фінансавыя арганізацыі, якім крэдытныя арганізацыі і іншыя ўдзельнікі фінансавага рынку маюць права даручаць правядзеньне ідэнтыфікацыі кліента. Апошнім можа быць замежны грамадзянін ці замежная юрыдычная асоба, а таксама прадстаўнік такога кліента.

У згаданы пералік уключаны краіны СНД, у тым ліку Беларусь і некалькі іншых дзяржаваў.

У ліпені 2023 году ў Расеі прынялі закон, які спрасьціў іншаземцам доступ да фінансавых паслуг у Расеі.

Згодна з гэтым дакумэнтам, расейскія банкі атрымалі права адкрываць замежным кампаніям і грамадзянам рахункі ў Расеі ў дыстанцыйным фармаце. Для гэтага яны павінны заключыць дамову з замежнай фінансавай арганізацыяй, якая будзе праводзіць ідэнтыфікацыю асобы кліентаў.

Пасьля праходжаньня гэтай працэдуры ахвотныя змогуць адкрыць рахунак або ўклад у расейскім банку без асабістай прысутнасьці.

Навошта гэта патрэбна

У Расеі пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый за вайну ва Ўкраіне не працуюць міжнародныя сыстэмы плацежных картак Visa і Mastercard, у сувязі з гэтым карткі замежных банкаў у Расеі не працуюць, пры паездках у Расею іншаземцам, у тым ліку беларусам, патрэбны карткі расейскіх банкаў.

Міжнародныя плацежныя сыстэмы Visa і Mastercard пакінулі Расе вясной 2022 года. Іх карты, выпушчаныя расейскімі банкамі, перасталі працаваць за мяжой, а эмітаваныя замежнымі банкамі — у Расеі.

У тлумачальнай запісцы да законапраекту гаварылася, што праз спыненьне дзейнасьці ў Расеі Visa і Mastercard замежныя грамадзяне, якія плянуюць паездкі ў Расею ў турыстычных і дзелавых мэтах, а таксама для мэдыцынскага абслугоўваньня, аказаліся адрэзаныя ад расейскай банкаўскай інфраструктуры і ня маюць магчымасьці аплачваць тавары і паслугі сваімі картамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG