Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замах на высокапастаўленага супрацоўніка іранскай выведкі. Ён у крытычным стане


На вуліцах Ірану
На вуліцах Ірану

Хто правёў апэрацыю з замахам пакуль невядома.

У Іране стралялі ў высокапастаўленага супрацоўніка выведкі Махамада Акікі. Міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што ён трапіў у засаду.

Цяпер Акікі ў шпіталі ў крытычным стане.

Замах на прадстаўніка Камітэту вартавых ісламскай рэвалюцыі адбыўся ў Тэгеране.

Афіцыйна адказнасьці за замах ня ўзяў на сябе ніхто. Але адбыўся ён праз тыдзень пасьля нападу ХАМАС на Ізраіль. Улады Ірану адмаўляюць свой удзел у канфлікце, але адкрыта падтрымліваюць ХАМАС. Таксама супраць Ізраілю дзейнічаюць праіранская радыкальная ісламісцкая групоўка «Хезбала» ў Лібане.

У так званую «вось супраціву» ўключаюцца таксама рэжым Башара Асада ў Сырыі, хусіты ў Емэне і шыіцкія апалчэнцы ў Іраку.

Вартавыя ісламскай рэвалюцыі ў Іране бралі чынны ўдзел у задушэньні масавых пратэстаў у краіне. Яны ўзьніклі ў Іране пасьля забойства сілавікамі Махсы Аміні, затрыманай за «няправільнае» нашэньне імсламскага адзеньня, і з-за агульнай палітыкі ісламскага радыкалізму ў дзяржаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG