Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BelPol: Палітвязень Віктар Бабарыка мае праблемы з сэрцам


Віктар Бабарыка ў судзе, архіўнае фота, 17 лютага 2021
Віктар Бабарыка ў судзе, архіўнае фота, 17 лютага 2021

Арганізацыя былых сілавікоў BelPol паведаміла, што Віктара Бабарыку ў красавіку зьбілі людзі, якія «не адносяцца да пэрсаналу наваполацкай калёніі», дзе ён адбывае пакараньне.

«Сур’ёзныя цялесныя пашкоджаньні» экс-прэтэндэнту на пасаду прэзыдэнта палітвязьню Віктару Бабарыку нанесьлі "прадстаўнікі карных структур рэжыму, якія не адносяцца да пэрсаналу наваполацкай калёніі, паведаміла 13 кастрычніка абʼяднаньне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на свае крыніцы.

Па дадзеных арганізацыі, гэтыя людзі «спэцыяльна прыяжджалі ў ВК-1 для правядзеньня нібыта «прафіляктычнай гутаркі», якая «перарасла ў жорсткую акцыю запалохваньня».

Адзначаецца, што пасьля зьбіцьця Бабарыку шпіталізавалі. Цяпер ён «па-ранейшаму ізаляваны ад іншых зьняволеных і знаходзіцца адзін у памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ) ВК № 1, мае праблемы са здароўем — збоі ў працы сэрца».


26 красавіка гэтага года з’явілася інфармацыя аб шпіталізацыі Віктара Бабарыка ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматоракс. Крыніца BPN паведаміла, што «магчыма, у лёгкіх у яго выяўлена вада».

Увечары 27 красавіка палітык усё яшчэ знаходзіўся ў шпіталі, праходзіў лячэнне ў хірургічным аддзяленні, быў у стане сярэдняй цяжкасці.

У ліпені адміністрацыя наваполацкай калоніі паведаміла сваякам Бабарыка, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). 17 ліпеня родныя палітвязня патрапілі на прыём да адміністрацыі калоніі, там ім сказалі, што ягонаму здароўю «нічога не пагражае».

Старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 2020 году, меў самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. У чэрвені 2020 году яго арыштавалі, а ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата.

Віктару Бабарыку выставілі абвінавачаньне ў атрыманьні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, «а таксама ў легалізацыі („адмываньні“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры». 6 ліпеня 2021 году Вярхоўны суд прысудзіў Віктару Бабарыку 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 5 тысяч базавых велічынь.

19 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца разгляд справы ў дачыненьні да Віктара Бабарыкі і яшчэ 7 чалавек, якія раней праходзілі па «справе Белгазпрамбанку». Запіс у раскладзе Вярхоўнага суду заўважыў Альянс расьсьледнікаў Беларусі.

У якасьці крымінальнага артыкула ці сутнасьці матэрыялу (скаргі) указана «іншыя дакумэнты».

Справу будзе разглядаць судзьдзя Ігар Любавіцкі, які ў 2021 вынес прысуд.

«Гэта значыць, што разгляд не ў парадку нагляду, а ў сувязі з прывядзеньнем прысуду ў выкананьне (арт.402 КПК), па гэтых падставах магчымыя: ужываньне адтэрміноўкі пакараньня, умоўна-датэрміновае вызваленьне, замена неадбытай часткі пакараньня мякчэйшым, перавод з адной папраўчай калёніі ў іншую, а таксама замена пакараньня на больш строгае ў выпадку злоснага ўхіленьня ад яго адбыцьця. Віктар Бабарыка не прызнаў віны, у такім выпадку гаворка можа ісьці аб УДВ для іншых асуджаных, якія адбылі 2/3 тэрміну», — адзначае Альянс расьсьледнікаў Беларусі.

Калі суд ня зробяць закрытым ці «завочным», на судзе зьявіцца магчымасьць нарэшце пабачыць Віктара Бабарыку.

Старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку

Перасьлед Віктара Бабарыкі. Што важна ведаць

  • Віктара Бабарыку абвінавацілі ў «адмываньні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (па частцы 2 арт. 235 КК), і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (па частцы 3 арт. 430 КК).
  • У крымінальнай справе «Белгазпрамбанку» 122 тамы. Справу разглядаў Вярхоўны суд у будынку суду Маскоўскага раёну.
  • 22 сакавіка абарона Бабарыкі заявіла пярэчаньні на прад’яўленыя абвінавачаньні, бо апісаньне, якое ёсьць у іх, не дазваляла ў дастатковай ступені зразумець, у якіх менавіта дзеяньнях абвінавачанага Бабарыкі ўгледзілі злачынства, заявіў адвакат Дзьмітры Лаеўскі. Таксама ён адзначыў, што ў абвінавачаньні няма апісаньня інкрымінаваных дзеяньняў з указаньнем часу, месца, спосабу, іншых абставінаў іх учыненьня. Адвакат папрасіў далучыць да матэрыялаў справы дакумэнт, у якім выклаў «дэфэкты абвінавачаньня».
  • Віктар Бабарыка віны не прызнае.​

Хроніка перасьледу

  • 10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка даручыў заняцца праверкамі прыватных кампаніяў, якія нібыта звальняюць тых, хто адмаўляецца ставіць подпісы за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў. Ён загадаў «прашарсьціць гэтых пузатых буржуяў, каб яны несьлі адказнасьць за людзей».
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній, у знаёмых патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі прайшлі ператрусы. Камітэт дзяржкантролю заявіў аб завядзеньні крымінальных спраў за адмываньне грошай і ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
  • Віктар Бабарыка назваў гэта атакай на яго асабіста, хоць сам у справе тады не фігураваў, і заявіў пра «палітычны характар» дзеяньняў сьледчых, якія ня маюць прамога кампрамату на яго.
  • 11 чэрвеня арыштавалі каардынатарку выбарчага штабу Бабарыкі Сьвятлану Купрэеву па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
  • 12 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што Бабарыка таксама датычны да справы, маўляў, «​гэта адна шайка-лейка». Праз 4 гадзіны Дзяржкантроль заявіў, што мае доказы датычнасьці былога банкіра да злачынстваў.
  • Фігурантамі «справы „Белгазпрамбанку“» сталі каля 20 чалавек.
  • 15 чэрвеня Нацыянальны банк прызначыў у «Белгазпрамбанку» часовую адміністрацыю на чале з Надзеяй Ермаковай. Расейскія акцыянэры банку («Газпромбанк» і «Газпром») назвалі гэтае рашэньне незаконным.
  • 17 чэрвеня ўлады арыштавалі без тлумачэньняў выбарчы фонд Віктара Бабарыкі з 100 тысячамі рублёў на рахунку.
  • 18 чэрвеня затрымалі Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда Бабарыку — кіраўніка ініцыятыўнай групы. У дамах сям’і Бабарыкаў прайшлі ператрусы.
  • Кіраўнік КДК Іван Тэртэль назваў Бабарыку «непасрэдным арганізатарам» «махлярскай схемы з адмываньнем грошай» з удзелам былых і дзейных топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку».
  • 19 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі Віктара, Эдуарда Бабарыкаў і затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы.
  • Штаб Бабарыкі падрыхтаваў да здачы 435 тысяч подпісаў.
  • 20 чэрвеня адвакаты падалі пакет дакумэнтаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнты.
  • 2 ліпеня стала вядома, што Бабарыку вінавацяць па трох фінансавых артыкулах Крымінальнага кодэксу.
  • 14 ліпеня ЦВК адмовіў Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі празь неадпаведнасьць прадстаўленай дэклярацыі аб даходах і маёмасьці.
  • 10 кастрычніка Лукашэнка сустрэўся зь Віктарам Бабарыкам і іншымі палітвязьнямі ў СІЗА КДБ.
  • 17 лютага 2021 году пачаўся суд над Віктарам Бабарыкам і былымі супрацоўнікамі «Белгазпрамбанку». На працэс не пусьцілі нікога зь незалежных журналістаў.
  • 6 ліпеня Бабарыку асудзілі на 14 гадоў пазбаўленьня волі. Вырак вынес судзьдзя Ігар Любавіцкі. Бабарыка не прызнаў віны, ягоныя абаронцы яшчэ раз заявілі аб палітычных матывах справы.
  • 12 ліпеня стала вядома, што Бабарыку этапавалі ў ПК №1 у г. Наваполацак.
  • 12 кастрычніка з ізалятараў выйшлі некалькі чалавек, затрыманых у справе «Белгазпрамбанку»​. Ім зьмянілі меру стрыманьня, але іншыя падрабязнасьці справы невядомыя.
  • У кастрычніку 2023 году арганізацыя былых сілавікоў BelPol паведамляла, што Віктар Бабарыка ў калёніі мае праблемы з сэрцам. Паводле інфармацыі арганізацыі, Бабарыку нанесьлі «сур’ёзныя цялесныя пашкоджаньні», прычым зрабілі гэта людзі, якія не адносяцца да пэрсаналу наваполацкай калёніі, дзе той сядзіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG