Ратавальнікі зьліквідавалі наступствы ветранага надвор’я ў нядзелю 8 кастрычніка. За дзень зафіксавалі 254 выпадкаў падзеньня дрэваў, толькі ў Менску іх было 80.
Усяго пацярпела 12 населеных пунктаў: дахі пашкоджаны ў чатырох жылых дамах, трох будынках сацкультбыту і дзесяці сельгаспабудовах.
У выніку падзеньня дрэваў пашкоджаны 22 аўтамабілі, у тым ліку 10 у Менску, і дзевяць жылых дамоў.
Энергазабеспячэньне парушалася ў 842 населеных пунктах. Пацярпелых няма.
На Магілёўшчыне пацярпелі РУП «Вучгас БДСГА» Горацкага раёна, а таксама будынкі Мсьціслаўскай спэцыяльнай школы-інтэрната для дзяцей зь цяжкімі парушэньнямі маўленьня.