Пра тое, што аўтамабіль Уладзіміра Малава быў узарваны, стала вядома раніцай 7 кастрычніка. Першапачаткова паведамлялі, што расейскі чыноўнік атрымаў цяжкія раненьні і быў шпіталізаваны.
Херсонская вобласьць была часткова акупаваная ў самым пачатку вайны, а потым анэксаваная Расеяй у верасьні мінулага году. Пры гэтым расейскія войскі ня толькі не кантралююць тэрыторыю рэгіёна цалкам, але з таго часу яшчэ і страцілі абласны цэнтар.
Гэта ня першы прадстаўнік акупацыйных структураў, у дачыненьні да якога ўчынілі замах. Такія выпадкі неаднаразова фіксавалі на акупаваных частках Херсонскай і Запароскай абласьцей.