«Цяпер, праз тры гады, мы вымушаныя праводзіць свой марш, хаваючыся ў лесе, але па-ранейшаму марым, каб злачынец сышоў з улады, каб усе палітвязьні выйшлі на волю і каб адбыліся сумленныя выбары», — заявілі Свабодзе ўдзельнікі акцыі.
У 2020 годзе пэнсіянэры сталі адной з сацыяльных групаў, якія ладзілі масавыя маршы супраць дыктатуры і заклікалі да зьмены кіраўніцтва дзяржавы, да новых выбараў і дэмакратычнага шляху кіраваньня Беларусьсю. За ўдзел у мірных акцыях пэнсіянэраў затрымлівалі, штрафавалі і садзілі на «суткі».
Першы Марш пэнсіянэраў у Менску прайшоў 5 кастрычніка 2020 году. Пасьля падобныя шматлюдныя маршы праходзілі кожны панядзелак цягам прыкладна 2 месяцаў, пакуль не былі здушаныя рэжымам.